захла́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што.
Засмеціць, заваліць хламам. — Зноў ты ўвесь пакой захламіў. Неадкладна прыбяры гэта смецце! «Звязда».
захла́млены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад захламіць.
2. у знач. прым. Засмечаны, завалены хламам. Работы ў другім корпусе было шмат. Шаснаццаць абадраных пакояў, восем паўразбітых грубак, даўжэзны захламлены калідор. Нядзведскі.
захламля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да захламіцца.
2. Зал. да захламляць.
захламля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да захламіць.
захларафармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., каго.
Уст. Усыпіць хворага пры дапамозе хлараформу.
захлёбвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да захлябнуцца, захлібнуцца.
2. Мімаволі перарываць дыханне пры моцным смеху, плачы, хуткай гаворцы і пад. — Усё мне вернуць, ве-ернуць гады! — захлёбваўся Цыбулька з пенай на губах. Шчарбатаў. Грэйнім проста перараджаецца: ён захлёбваецца, размаўляючы, і смех так і сыплецца з яго вуснаў. Чарнышэвіч. // перан. Утвараць частыя пералівістыя гукі; залівацца. Спяваў гарласты певень, адзін перад другім захлёбваліся брэхам сабакі. Васілевіч.
захлёбісты, ‑ая, ‑ае.
Залівісты, з захлёбваннем. І раптам нібы прарвалася ноч: прачнуліся па дварах сабакі, і злы, захлёбісты брэх падняўся да самага неба. Чыгрынаў.
захліпа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да захліпнуцца.
2. Сутаргава задыхацца пры моцным смеху, плачы, хуткай гаворцы і пад. Аксана захліпалася ад нястрымнага рогату. Пянкрат. — Нявестачка, родненькая мая.. Як я рады, — аж захліпаецца словамі бацька і цалуе.. Іру. Сабаленка. // перан. Утвараць частыя пералівістыя гукі; залівацца, захлёбвацца. На вечарынцы захліпаўся гармонік. Асіпенка.