засе́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да заседзецца, засядзецца.
засе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заседзець, засядзець.
засе́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца і засядзе́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Разм. Затрымацца, доўга праседзець дзе‑н. Заседзеліся позна. Перад гаспадарамі паўстала праблема: дзе пакласці гасцей спаць? Корбан. Недзе блізка на суседскім двары раз-пораз маці клікала дачку, якая позна засядзелася, відаць, з хлопцам на прызбе. С. Александровіч. // перан. Доўга пражыць на адным месцы, прабыць у адным стане і пад. І ўсім гэтым неабсяжным прасторам зямель і лясоў валодае адзін старадаўні род польскага князя Радзівіла. Ці не занадта доўга заседзеўся ён у сваім нясвіжскім княжацкім гняздзе? Колас.
•••
Заседзецца ў дзеўках — не выйсці своечасова замуж. [Антаніна] была перастарак, даўно заседзелася ў дзеўках і хоць добры мела пасаг, ніхто не квапіўся на яе багацце. С. Александровіч.
засе́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць і засядзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Разм.
1. Забрудзіць адходамі (пра насякомых, птушак). Мухі заседзелі шкло.
2. Доўга або нязручна седзячы, давесці (нагу, ногі) да амярцвення, здранцвення. Заседзець нагу.
засе́йвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да засеяцца.
2. Зал. да засейваць.
засе́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да засеяць 1.
засе́к, ‑а, м.
Адгароджанае месца ў свірне, клеці для захавання збожжа, мукі. З калгасных палёў усё даўно прыбрана, звезена ў гумны і абмалочана, высокія засекі напоўнены збожжам. Шахавец.
засе́ка, ‑і, ДМ ‑сецы; Р мн. ‑сек; ж.
Штучнае ўмацаванне са ссечаных дрэў, звернутых верхавінамі ў бок непрыяцеля. Партызанскія засекі.
засе́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад засяліць.
2. у знач. прым. Поўнасцю заняты жыхарамі. Заселены дом. Заселены край.