Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

забало́ціць, ‑лочу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

Ператварыць у балота. Забалоціць масіў.

забало́чанасць, ‑і, ж.

Стан забалочанага. Забалочанасць зямель.

забало́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад забалоціць.

2. у знач. прым. Які ператварыўся ў балота; балоцісты. Паўднёвы бераг быў нізкі, крыху забалочаны, парослы карлікавай бярозай, багуном. Шашкоў.

забало́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. забалочваць і стан паводле знач. дзеясл. забалочвацца.

забало́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да забалоціцца.

2. Зал. да забалочваць.

забало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да забалоціць.

забальзамі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Апрацаваць бальзамам, каб засцерагчы ад гніення. Забальзаміраваць труп.

забалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.

Пачаць баляваць.

забараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

Пачаць барабаніць.

забаранава́цца, ‑нуецца; зак.

Паддацца баранаванню. Поле добра забаранавалася.