папрывалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Прывалачы, прыцягнуць усё, многае. // Сілаю прымусіць прыйсці ўсіх, многіх.
папрыва́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Прыхіліць да чаго‑н., прыкрыць, прыціснуць чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Папрывальваць бярвенне да сцяны.
папрыво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць; зак., каго.
Прывесці куды‑н. усіх, многіх. — А адкуль гэтую жывёлу папрыводзілі? — яшчэ раз перапытаў.. [Мінуць]. Чорны. // што. Кіруючы чым‑н. рухомым, даставіць куды‑н. усё, многае. Папрыводзіць машыны на станцыю.
папрыво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-што.
Прывезці куды‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. Папрывозіць дзяцей у лагер. □ Разам з намі гаравалі і палякі, і славакі, і чэхі, і бельгійцы. Усіх іх папрывозілі на чужыну гады на два раней за нас. Сачанка.
папрыво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Прыараць да ўзаранага многа чаго‑н.
папрыву́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Прывучыць да чаго‑н. усіх, многіх. Папрывучваць дзяцей да акуратнасці.
папрывыка́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., да каго-чаго і з інф.
Прывыкнуць — пра ўсіх, многіх. Дзеці папрывыкалі да незнаёмых. □ — Спаць папрывыкалі доўга, — досыць строга прамовіў Марцін і кінуў погляд у той куток, дзе ляжалі ў пасцелях яго пляменніцы. Колас. Дзялендзік сварыўся, палохаў, што паліцыя можа спаліць усю вёску, калі знойдзе такі лісток у каго-небудзь дома. Але людзі да пагроз папрывыкалі. Асіпенка.
папрывя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Прывязаць усіх, многіх або ўсё, многае, прывязаць што‑н. у многіх месцах. Папрывязваць жывёлу ў стойлах. Папрывязваць яблынькі да калкоў. □ Механікі праверылі сваю машыну, а юныя вандроўнікі папрывязвалі ўсе да аднаго свае рэчы. Дубоўка.
папрыгажэ́ць, ‑эю, ‑зеш, ‑ае; зак.
Стаць прыгажэйшым. За тры гады Даша падрасла і папрыгажэла. Асіпенка. Разросся горад над Пінай, паглынуў ваколіцы, упарадкаваўся, папрыгажэў. В. Вольскі.
папрыганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
1. Гонячы, даставіць куды‑н. усіх, многіх. Папрыганяць кароў з пашы. // Прымусіць прыйсці, з’явіцца. Папрыганяць палонных.
2. Разм. Кіруючы чым‑н. рухомым, даставіць куды‑н. усё, многае. Папрыганяць машыны ў гараж.