папрыгажэ́ць, ‑эю, ‑зеш, ‑ае; зак.

Стаць прыгажэйшым. За тры гады Даша падрасла і папрыгажэла. Асіпенка. Разросся горад над Пінай, паглынуў ваколіцы, упарадкаваўся, папрыгажэў. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)