Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папра́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

1. і без дап. Пражыць некаторы час.

2. Пражачы, згатаваць усё, многае.

папракалу́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Пракалупаць што‑н. у многіх месцах. Папракалупваць дзіркі.

папракалу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Тое, што і папракалупваць.

папрака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго, чым і без дап.

Выказваць дакор, нездавальненне чым‑н., дакараць каго‑н. — Ты б, Макар, хоць бы ў святы дзень крыху ласкавейшым быў, — папракае яго цётка. Жычка. — Я паступаю на работу, — Міця стараецца гаварыць спакойна. — Хопіць папракаць мяне хлебам. Навуменка. // Абвінавачваць у чым‑н., асуджаць за што‑н. [Калатухін:] Я прашу, капітан, абдумана выбіраць словы! Хто дрыжыць, каго вы папракаеце ў трусасці?!.. Мележ.

папракіса́ць, ‑ае; зак.

Разм. Пракіснуць — пра ўсё, многае.

папракну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не.

Зак. да папракаць.

папрако́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пракалоць што‑н. у многіх месцах або ўсё, многае. Папраколваць паперу. Папраколваць шыны.

папрако́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пракапаць што‑н. у многіх месцах. [Аўхім] норы з хаты ў пограб папракопваў, а з пограба да калодзежа, за хлеў... Сачанка.

папракру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пракруціць у многіх месцах (дзіркі і пад.). [Наздрэйка:] «Братка, дай свярдзёлка. Граблі раблю, дык няма чым дзіркі папракручваць». Крапіва.

папрактыкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.

Практыкавацца некаторы час. [Ліля:] — Надзейка, .. прабач, але на сёння, бадай, хопіць. Папрактыкуйся яшчэ дома, без акампанементу. Асіпенка.