папаскрэ́бці, ‑скрабу, ‑скрабеш, ‑скрабе; ‑скрабём, ‑скрабяце; пр. папаскроб, ‑скрэбла; зак., каго-што.
Разм. Скрэбці доўга, неаднаразова.
папасме́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., з каго-чаго, (радзей) над кім-чым і без дап.
Разм. Тое, што і папасмяяцца.
папасмяшы́ць, ‑смяшу, ‑смешыш, ‑смешыць; зак., каго.
Разм. Смяшыць доўга, неаднаразова.
папасмяя́цца, ‑смяюся, ‑смяешся, ‑смяецца; ‑смяёмся, ‑смеяцеся; зак., з каго-чаго і без дап.
Разм. Смяяцца доўга, неаднаразова. У Дабрасельцах ужо не тая кузня, што была раней, не тыя і кавалі, аднак жа сабрацца ў кузні ды ў ахвоту папасмяяцца, пажартаваць, падзяліцца навінамі любяць вяскоўцы і цяпер. Кулакоўскі.
папасо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Саліць многа, неаднаразова.
папаспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; зак.
Разм. Доўга паспаць.
папаспява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Спяваць доўга, неаднаразова.
папастагна́ць, ‑стагну, ‑стогнеш, ‑стогне; зак.
Разм. Стагнаць доўга, неаднаразова.
папастара́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Старацца вельмі, неаднаразова. Мікалай Камароўскі папастараўся тады. Костуся як адсадзілі ад работы ў сельсавеце, дык на Мікалаевых плячах усё і апын[у]лася тады. Чорны.
папастая́ць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; зак.
Разм. Стаяць доўга, неаднаразова.