папасмяяцца, ‑смяюся, ‑смяешся, ‑смяецца; ‑смяёмся, ‑смеяцеся; зак., з каго-чаго і без дап.

Разм. Смяяцца доўга, неаднаразова. У Дабрасельцах ужо не тая кузня, што была раней, не тыя і кавалі, аднак жа сабрацца ў кузні ды ў ахвоту папасмяяцца, пажартаваць, падзяліцца навінамі любяць вяскоўцы і цяпер. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)