Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зага́дкавасць, ‑і, ж.

Уласцівасць загадкавага. А зямля ляжыць вакол.., поўная загадкавасці, вабіць сваёй блізкасцю, дражніцца сваімі багаццямі. Галавач.

зага́дкавы, ‑ая, ‑ае.

Незразумелы, непазнаны, таямнічы. Загадкавы чалавек. Загадкавыя паводзіны. □ Загадкавая ўсмешка даўно сышла з начальніцкага твару, пасур’ёзнеў ён, нахмурыўся. Лынькоў. Гэта былі ўжо не кусты і не дрэўцы, а загадкавыя белыя здані, ні на, што не падобныя. Чарнышэвіч.

зага́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць загаднага. Характар выражэння загаднасці ў пэўнай ступені залежыць ад трывання дзеяслова. Граматыка.

зага́дны, ‑ая, ‑ае.

Які выражае загад. Загадны жэст. □ У полі стрэлы сціхлі, чулася толькі фырканне матораў, ляскат гусеніц ды загадныя воклічы. Мележ.

•••

Загадны лад гл. лад ​2.

загадо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да загадаваць.

зага́дчык, ‑а, м.

Той, хто загадвае, кіруе чым‑н. Загадчык малочнатаварнай фермы.

зага́дчыца, ‑ы, ж.

Жан. да загадчык.

загазава́насць, ‑і, ж.

Насычанасць шкодным газам. Загазаванасць паветра.

загазава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад загазаваць.

загазава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Насыціць шкодным газам.