папапа́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Тое, што і папапасвіць.
папапа́свіць, ‑пасу, ‑пасеш, ‑пасе; ‑пасём, ‑пасяце, ‑пасуць і ‑пасу, ‑насвіш, ‑пасвіць; ‑пасвім, ‑пасвіце; пр. папапасвіў, ‑віла; зак., каго-што.
Разм. Пасвіць доўга, неаднаразова.
папапе́ць, ‑пяю, ‑пяеш, ‑пяе; ‑пяём, ‑пеяце; зак., што, чаго і без дап.
Разм. Пець доўга, неаднаразова.
папапіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Тое, што і папапіць.
папапіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., што, чаго і без дап.
Пісаць доўга, неаднаразова; напісаць многа чаго‑н.
папапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што, чаго і без дап.
Тое, што і папапісаць.
папапі́ць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; пр. папапіў, ‑піла, ‑піло; зак., што і чаго.
Разм. Піць неаднаразова; паліць многа чаго‑н. Крынічку Петрык ведаў здаўна. Колькі ён папапіў вады з яе, бегаючы ўлетку з хлапчукамі па ўзбярэжжы! Хадкевіч. [Аксана:] — Відаць, [Ганс] добрая птушка, папапіў людской крыві. Крыжоў так, ні за што ні пра што не даюць. Сачанка.
папапла́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Плаваць доўга, неаднаразова.
папапла́каць, ‑плачу, ‑плачаш, ‑плача; зак.
Разм. Плакаць доўга, неаднаразова. [Ганна:] — Я ўжо хачу, каб хутчэй выехаць. Ты ведаеш, колькі я папаплакала ад.. гэтых гаворак. Чорны.
папапла́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і папаплакаць.