папаку́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Курчыцца доўга, неаднаразова. Пасля таго, як узбек папакурчыўся жыватом ад балотнай вады, Машкін забараніў набіраць у біклажкі ваду з розных лужын і панаў. Кулакоўскі.
папакуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., што, чаго і без дап.
Разм. Курыць доўга, неаднаразова; скурыць многа чаго‑н.
папаку́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Пакутаваць некаторы час. — Папакутаваў [палонны] небарака гадзінку-дзве і сканаў. М. Ткачоў. — Цяпер галоўнае нам з будоўляю канчаць трэба, — перадумаўшы, гаворыць чалавек. — Гады два пагаруем, папакутуем, а там жыць будзем як лепш не трэба. Скрыган.
папалаві́ць, ‑лаўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак., каго-што і чаго.
Разм. Лавіць доўга, неаднаразова; палавіць многа каго‑, чаго‑н.
папала́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Тое, што і папалазіць.
папала́зіць, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць; зак.
Лазіць доўга, неаднаразова. І мы на будаўніцтве не чужыя — ого, колькі мы папалазілі па розных яго закутках! Хадкевіч.
папала́м, прысл.
1. На дзве прыблізна роўныя часткі, напалавіну. З трэскам рвануліся дзверы, раскалоліся папалам, і адна палавіна іх упала. Чорны. Адразу ўдарыла некалькі аўтаматаў. Мужчына зваліўся, перасечаны папалам, трох чалавек раніла. Ставер. // Пароўну, у аднолькавая колькасці. Больш га год Паліводскі.. дзяліў з .. [Нявадам] папалам усё, што сам меў. Чорны. Даўно з братамі хлеб і соль мы дзелім, І вось вада — таксама папалам. Пысін.
2. На роўных долях з кім‑н. Зняць пакой папалам.
3. Напалам, у сумесі з чым‑н. Хлеба ледзь да каляд хапала, і то папалам з мякінай. Чарнышэвіч.
•••
З горам (грахом) папалам — з вялікай цяжкасцю, ледзь-ледзь, так-сяк. Вучыцца [Алег] не хацеў, з горам папалам дабіў сем класаў. Радкевіч.
папалама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., каго-што і чаго.
Разм. Ламаць доўга, неаднаразова; паламаць многа чаго‑н. — Нам [касіць] хоць бы што, а цябе папаломіць дзён колькі, пакуль прывыкнеш. Сачанка.
папаласка́цца, ‑палашчуся, ‑палошчашся, ‑палошчацца; зак.
1. Апаласнуцца, выпаласкацца.
2. Паласкацца некаторы час.
папаласка́ць, ‑палашчу, ‑палошчаш, ‑палошча; зак., каго-што.
1. Апаласнуць, выпаласкаць. Бабка паставіла дайнічку на лаву, зняла з паліцы гладыш, папаласкала і накрыла цадзілкай. Каліна. Гаспадар яго на гэты раз заўважыў, што зусім непадалёк ад недакурка стаіць эмаліраваная для гэтага пасудзіна, якую я надоечы старанна вадою памыла, папаласкала. Грамовіч. Цёплы дождж папаласкаў сады і вецці-космы таполяў,.. і трава на вачах прыкметна шуганула ўгару. Даніленка.
2. Паласкаць некаторы час.