Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папрапіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Прапіць усё, многае або ўсіх, многіх. [Грында:] — У Мінску цэлы квартал дамоў у .. [майго бацькі] быў. Ды сніўся.. папрапіваў усе дамы. Колас.

папрапіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прапхнуць усё, многае.

папрапо́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прапалоць, апалоць усё, многае. Папраполваць грады.

папрапо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прапароць што‑н. у многіх месцах, прапароць усё, многае. Папрапорваць шыны. Папрапорваць ногі на калючы дрот.

папрапуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Прапусціць усіх, многіх або ўсё, многае, даць прайсці, праехаць усім, многім. Папрапускаць пешаходаў.

2. Прасунуць, працягнуць праз што‑н. усё, многае. Папрапускаць правады праз адтуліны.

3. Зрабіць многа пропускаў. Папрапускаць радкі. Папрапускаць заняткі.

папрапяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прапячы, прапаліць што‑н. у многіх месцах.

папрараза́цца, ‑аецца; зак.

Прарэзацца, прабіцца на паверхню чаго‑н. — пра ўсё, многае.

папрараза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прарэзаць што‑н. у многіх месцах, прарэзаць усё, многае. Папраразаць паперу. Папраразаць праёмы для акон.

папрараста́ць, ‑ае; зак.

Прарасці — пра ўсё, многае. Восень у той год выдалася халодная і дажджлівая. Як пачаліся дажджы ў жніво, дык цягнуліся да самых прымаразкаў. Жыта папрарастала ў снапах, атава пагніла ў пракосах... С. Александровіч.

папраро́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прарасціць усё, многае. Папрарошчваць усё насенне.