начу́біць, ‑чублю, ‑чубіш, ‑чубіць; зак., каго.
Разм. Нацягаць, натузаць за валасы.
начу́цца, ‑чуюся, ‑чуешся, ‑чуецца; зак.
Разм. Многа пачуць чаго‑н., даведацца аб кім‑, чым‑н. (з чутак, расказаў).
начха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Чхаючы, запырскаць каго‑, што‑н.
2. Разм. Выказаць пагарду да каго‑, чаго‑н. Ну прыйдзе ліха к нам, — Яго не пастрыножыш. Начхай ты на яго. Колас. Устае прад вачыма наш дзень — звычайны дзень простых людзей, што будуюць жыццё, тых людзей, каму, як той казаў, начхаць на запіскі на клямках. Брыль.
начы́начны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да начынкі, служыць для яе. Начыначнае мяса.
начы́нены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад начыніць.
начыні́ць, ‑чыню, ‑чыніш, ‑чыніць; зак.
1. што. Напоўніць, набіць чым‑н. унутранасць чаго‑н. Сяргей Карпавіч выскраб з люлькі попел, начыніў яе свежым тытунём і закурыў. Мікуліч. // Нафаршыраваць. Начыніць кабачкі.
2. чаго. Прыгатаваць такім спосабам у нейкай колькасці. Начыніць каўбас.
начы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. начыніць (у 1 знач.).
2. Тое, чым начынена што‑н. Дзеці будуць ласавацца цукеркамі з барбарысавай начынкай. Хомчанка.
начы́нне, ‑я, н., зб.
1. Набор прадметаў, інструментаў для выканання якой‑н. работы. Улетку цесляры вандравалі са сваім начыннем — пілкаю і сякерамі — па ўсёй ваколіцы. С. Александровіч. Начыння ў кузні было не вельмі многа: два меншыя молаты і адзін вялікі. Сабаленка.
2. Сукупнасць прадметаў хатняга, гаспадарчага, ваеннага і пад. ўжытку. Цётка Арына бразгала на кухні начыннем, нешта гаварыла напаўголас, відаць, толькі для сябе. Асіпенка. Пад нагамі розная вайсковая амуніцыя і начынне: сёдлы для кухань і кулямётаў, лапаты, кіркі і нейкія жалязякі, густа змазаныя аўтолам. С. Александровіч. Усялякія прабіркі, колбы, адным словам — шкляное начынне, патрэбнае для лабараторнай працы, дзяўчаты стаўлялі на паліцы ў кладоўцы. Дубоўка.
начыня́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да начыняць.