Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Прыдбаць вялікую колькасць чаго‑н. Надбаць дабра.

надбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надбіць.

надбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надабраць.

надбі́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надбіць.

надбі́ць, ‑даб’ю, ‑даб’еш, ‑даб’е; ‑даб’ём, ‑даб’яце; зак., што.

Разм. Надкалоць, нарабіць трэшчын, не да канца разбіць. Надбіць талерку.

надбро́ўе, ‑я, н.

Частка лба, якая знаходзіцца над брывамі. Выявілася, што пашкоджаны ў .. [байца] былі не самыя вочы, а ўсе надброўе. Кулакоўскі.

надбро́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца над брывамі. Надброўныя дугі.

надбру́шны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца над жыватом. Надбрушныя мышцы.

надбудава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надбудаваць.

надбудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Пабудаваць новую частку над якім‑н. гатовым будынкам; павялічыць у вышыню. Надбудаваць другі паверх дома. □ [Бацька:] — Спачатку пабудавалі першую частку будыніны, самы ніз. Другую грэць надбудавалі праз трыста год. Караткевіч.