Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заціна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зацяць.

заціра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заціраць — зацерці.

заціра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зацерціся.

2. Зал. да заціраць.

заціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зацерці.

заці́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. заціраць — зацерці (у 1 знач.).

2. Рэдкая страва з дробных мучных камячкоў, згатаваных на вадзе або малацэ. Зварыць зацірку. Забяліць зацірку.

за́ціск, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заціска́ць — заціснуць.

заціска́льнік, ‑а, м.

Разм. Асоба, якая заціскае. абмяжоўвае свабоднае праяўленне чаго‑н. Заціскальнік крытыкі.

заціска́льніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да заціскальнік.

заціска́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заціска́ць — заціснуць.

заціска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да заціснуцца.

2. Зал. да заціска́ць.