Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

затво́р, ‑а, м.

Частка агнястрэльнай зброі для закрывання і адкрывання канала ствала. Затвор вінтоўкі. □ Шура адцягнуў затвор, загнаў патрон у канал ствала. Навуменка.

за́ткала, ‑а, н.

Разм. Тое, чым затыкаюць якую‑н. адтуліну; затычка. Побач ляжала Шпурава біклага.., але без заткала. Чыгрынаў. Хата новая, аканіцы фарбаваныя, а замест шыбы — заткала. Рылько. // Уст. Скрутак з ануч, пакулля, якім затыкалі комін, пячную трубу (калі не было яшчэ юшак). Бегучы да дзвярэй, [Мікола] вырваў з коміна заткала і выскачыў на двор. Колас.

затка́цца, ‑ткуся, ‑тчэшся, ‑тчэцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца тканым узорам. // перан. Зацягнуцца, пакрыцца чым‑н. Лес заткаўся смугою.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Уставіцца пры тканні; уткацца. Нітка роўна заткалася.

3. Заседзецца за кроснамі. // Запрацавацца, стаміцца ткучы.

затка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце; зак., што.

1. Пакрыць тканым узорам. Заткаць настольнік арнаментам. // перан. Заплесці, зацягнуць густой сеткай чаго‑н. Павук заткаў вугал павуцінай. // перан. Пакрыць сабой, схаваць пад сабой. Тонкія белыя воблачкі заткалі сонца і самі наскрозь пачырванелі. Хомчанка. Цягучая цемень ночы заткала месячык у небе. Нікановіч.

2. Паставіўшы кросны, крыху паткаць, праткаць вузкую палоску. Загнаць кросны.

3. у што. Увесці ткучы; уткаць. Заткаць чырвоную нітку ў бераг.

заткну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Закрыцца, закупорыцца (пра адтуліну). Бутэлька шчыльна заткнулася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засунуцца за што‑н., куды‑н. Сякера лёгка заткнулася за пояс.

3. Разм. груб. Замаўчаць, перастаць гаварыць. — Заткніся лепш, Мосін! Чалавек праўду кажа! — накінуліся на крыкуна. С. Александровіч.

заткну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

1. Закрыць якую‑н. адтуліну, засунуўшы ў яе што‑н.; заторкнуць. Заткнуць шчыліны мохам. Заткнуць вушы пальцамі. □ [Старая] заткнула пакуллем бутэльку і паставіла яе ў кут. Чыгрынаў. [Антон] заткнуў анучаю дзірку ў акне і агню не запальваў. Чорны. // Заціснуць (нос), каб не чуць дрэннага паху. Заткнуць нос.

2. Засунуць які‑н. прадмет за што‑н., куды‑н. Заткнуць сякеру за пояс. □ І не запхнуў, не заткнуў [дзядзька] пучок сена назад у вязку, панёс яго ў руцэ ў двор. Капыловіч.

•••

Заткнуць дзірку — ліквідаваць няхватку ў чым‑н., разлічыцца з даўгамі.

Заткнуць за пояс каго — перамагчы, перавысіць каго‑н. у чым‑н. Нават і зараз, нягледзячы на свае восемдзесят год, дзед Мікіта за пояс маладога заткне. Колас.

Заткнуць рот (горла, глотку) каму — прымусіць замаўчаць. — Чуеце, людзі добрыя, мне хоча рот заткнуць, каб я ні слова, ні паўслова. Сабаленка.

затле́цца, ‑еецца; зак.

Разм. Пачаць тлецца.

затле́ць, ‑ее; зак.

Пачаць тлець.

затлу́м, ‑у, м.

Тое, што і затлумленне. Затлум галавы.

затлумі́цца, ‑тлумлюся, ‑тлумішся, ‑тлуміцца; зак.

Разм. Страціць здольнасць ясна мысліць, лагічна разважаць; задурыцца. Гуляючы ў лесе, мы неяк затлуміліся і пайшлі не ў патрэбны бок, а ў адваротны. Дубоўка.