зано́рыстасць, ‑і, ж.
Спец. Уласцівасць занорыстага (у 1 знач.).
зано́рысты, ‑ая, ‑ае.
1. Спец. З паглыбленнямі, з касымі слаямі (пра дрэва, драўніну).
2. Зрэзаны (пра бераг).
3. перан. Наравісты, упарты (пра чалавека, жывёлу). Занорысты чалавек. // Які выяўляе наравістасць. Занорысты характар.
зано́с, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заносіць — занесці (у 3, 4, 5 і 6 знач.).
2. Гурба, насып, намеценыя ветрам. Снежныя заносы. □ У заносах рыхлых вязнуць лыжы. Звонак.
зано́сіцца, ‑носіцца; незак.
1. Незак. да занесціся.
2. Зал. да заносіць.
зано́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць.
Незак. да занесці.
зано́сны, ‑ая, ‑ае.
Занесены адкуль‑н. Заносныя камяні. Заносная хвароба.
зано́шанасць, ‑і, ж.
Стан заношанага. На нарах стаяў чалавек у доўгай палескай сярмязе цёмна-карычневага колеру, парыжэўшай ад заношанасці. Пестрак.
зано́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад занасіць.
2. у знач. прым. Забруджаны, зацяганы. Сяргей, нацягваючы на патыліцу старую, заношаную на рабоце кепку, неяк зухавата і трохі прыгнуўшыся ішоў да.. дзвярэй пульмана. Адамчык. Адзенне на ўсіх было .. абшарпанае, заношанае, лахман на лахмане. Лынькоў.
зано́швацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да занасіцца.
2. Зал. да заношваць.
зано́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да занасіць.