замаро́ка, ‑і, ДМ ‑роцы, ж.
Тое, што і замарачэнне. — Ад голаду і холаду гэта, замарока нейкая. Яна пройдзе, паляжыце толькі дзён колькі ў нас. Сачанка.
замаро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да замарочыць.
замаро́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца і замарачы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Затлуміцца, закружыцца. Галава замарочылася. □ — Ты не глядзі доўга на хвалі, можа замарачыцца ў галаве, тады ўсё загойдаецца пад нагамі. Кулакоўскі.
замаро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць і замарачы́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Разм. Збіць з толку; заблытаць. Замарочыць чалавека. □ Замарачылі галаву паперы ды разлікі. Грамовіч.
замару́джанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць замаруджанага. Замаруджанасць рухаў. Замаруджанасць развіцця.
замару́джанне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. замарудзіць і стан паводле знач. дзеясл. замарудзіцца. Замаруджанне тэмпаў. Замаруджанне руху.
замару́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад замарудзіць.
2. у знач. прым. З паменшанай хуткасцю; больш павольны, марудны, чым звычайна. Замаруджаны тэмп развіцця. Міна замаруджанага дзеяння.
замару́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. замаруджваць і стан паводле знач. дзеясл. замаруджвацца. Замаруджванне кроку.
замару́джвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да замарудзіцца.
2. Зал. да замаруджваць.
замару́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да замарудзіць.