загамані́цца, ‑манюся, ‑монішся, ‑моніцца; зак.
Разм. Тое, што і загаварыцца (у 1 знач.). Лугаўцоў адсунуў ад сябе шклянку, зірнуў на гадзіннік і спахапіўся: — Э-э, ды мы загаманіліся. Шашкоў.
загамані́ць, ‑маню, ‑моніш, ‑моніць; зак.
Пачаць гаманіць.
зага́на, ‑ы, ж.
1. Недасканаласць, недахоп, які выклікае асуджэнне. Заганы капіталістычнага ладу. □ — Абыякавасць — такая загана, якой я не дарую, — Булай і зараз не мог устрымацца, каб не павучаць. Шыцік. Ні адзін трактар не павінен быў сысці з канвеера з заганай, хоць бы самай нязначнай. Хадкевіч.
2. Фізічны недахоп арганізма, прыроджаны або набыты пасля хваробы ці траўмы. Была ў .. [Саханюка] яшчэ адна загана, загана вымаўлення: ён не мог сказаць чыста «р», а .. скрадваў яго і казаў «й». Колас.
заганары́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Пачаць ганарыцца. // Стаць ганарыстым, фанабэрыстым. [Алёша Касцянок] больш за ўсё баяўся, каб не падумалі, што ён сапраўды заганарыўся. Шамякін.
зага́ннасць, ‑і, ж.
Уласцівасць заганнага. Заганнасць метадаў работы.
зага́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Дрэнны, няправільны; з заганамі. Заганны стыль работы. Заганная тэорыя.
2. Амаральны, непрыстойны. Заганны ўчынак.
заганя́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да заганяць 1.
заганя́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да загнаць.
заганя́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Разм.
1. Змарыць, давесці да стомы, прымушаючы многа хадзіць, бегаць і пад. Анісім Папок заганяў свайго Буланчыка, ездзячы ў раён. Сабаленка.
2. перан. Стаміць працай, шматлікімі даручэннямі, прыдзіркамі і пад. Мікіта. Шэпча сам сабе: «Добра, што хоць ніхто не ведае, а каб ведалі, заганялі б мяне людзі, затукалі б, а мо’ і яшчэ горай было б». Галавач. Свякроўка ж мяне заганяе, Ніколі мне не паспагадае. З нар.
зага́р, ‑у, м.
Смуглы, цёмны колер, які набывае скура пад уздзеяннем сонечнага прамення. Смех упрыгожыў .. смуглыя шчокі Густы, пакрытыя роўным залацістыя вагарам. Васілевіч. Белыя хусткі яшчэ больш падкрэсліваюць здаровы залаціста-румяны загар на тварах. В. Вольскі.
загарава́ць 1, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Разм. Нажыць, здабыць цяжкай працай. Загараваць кавалак хлеба.
загарава́ць 2, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Пачаць гараваць.