завало́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад завалачы, завалачыць.
завалту́зіцца, ‑тужуся, ‑тузішся, ‑тузіцца; зак.
Пачаць валтузіцца.
за́валь, ‑і, ж., зб.
Разм. Няходкія, заляжалыя тавары.
зава́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да заваліцца.
2. Зал. да завальваць.
зава́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заваліць.
заваля́цца, ‑яецца; зак.
Разм. Праляжаць забытым без выкарыстання; заляжацца. Заваляўся.. мундзірчык у палкавых запасах, з трафеяў, узятых у бойцы пад Баранавічамі. Лынькоў. — Ну, дзе вашы малыя? — запытаў.. [Якаў]. — Тут у мяне пара цукерак завалялася, з горада яшчэ. Чарнышэвіч.
заваля́шчы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Забыты, пакінуты з-за непрыгоднасці, непатрэбнасці. Мне карцела адно — як .. дайсці да сваіх. Кожны раз, як толькі выходзіў з хаты, шукаў, вывучаў сцежкі. Каб хоць якая заваляшчая карта была. Сабаленка.
завапнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе.
Зак. да вапнаваць.
заваражы́ць, ‑ражу, ‑рожыш, ‑рожыць; зак., каго-што.
1. Падзейнічаць загаворамі, чарамі; зачараваць. Заваражыць кроў.
2. перан. Прывабіць сваім хараством; прываражыць. [Максіма] заваражылі яе вочы — вялікія, мяккія. Шамякін. Максімка на ўсе вочы разглядаў тое хараство, якое аж заваражыла яго. Сабаленка.
зава́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад гаварыць.