пападсыха́ць, ‑ае; зак.
Разм. Падсохнуць — пра ўсё, многае.
пападсяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Падсячы ўсё, многае.
пападтыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Падаткнуць усё, многае.
пападу́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Думаць доўга, неаднаразова. Распрануўшыся, [Міхаленя] кінуў шынель на спінку ложка, азірнуўся. — Так і ляжаў адзін у палаце? — Але... Страшэнны сум. Затое пападумаў. Алешка.
пападу́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і пападумаць. [Ціток] ляжаў, уткнуўшыся ў высокі каўнер кажуха. Вот дзе было раздолле пападумваць. Лобан.
пападурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм. Дурэць доўга, неаднаразова.
пападу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і пападушыць.
пападушы́ць, ‑душу, ‑душыш, ‑душыць; зак., каго-што.
Разм. Душыць доўга, неаднаразова (гл. душыць 1).
пападхо́плівацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Падхапіцца — пра ўсіх, многіх. Разведчыкі пападхопліваліся з падлогі, сон з іх як рукой зняло і шчыльнай сцяной акружылі стол, за якім сядзелі дзяжурныя. Навуменка.
пападціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Падцерці ўсё, многае. Пападціраць лужыны на падлозе.