папавя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Тое, што і папавязаць.
папагавары́ць, ‑вару, ‑ворыш, ‑верыць; зак.
Разм. Гаварыць доўга, неаднаразова. У людзей жа гэтак: хочуць дабра ці бяду жадаюць, усё адно раней папагавораць, пагалоску пусцяць. Чорны.
папагаво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і папагаварыць.
папагалада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Галадаць доўга, неаднаразова. Немцы хлопца адпусцілі дамоў (было гэта восенню сорак першага), але і ён адчуў, пачым фунт ліха: і папагаладаў, і папакарміў вошай. С. Александровіч.
папагаласі́ць, ‑лашу, ‑лосіш, ‑лосіць; зак.
Разм. Галасіць доўга, неаднаразова.
папагалі́ць, ‑галю, ‑голіш, ‑голіць; зак., каго-што і чаго.
Разм. Галіць доўга, неаднаразова; пагаліць многа каго‑, чаго‑н.
папагало́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і папагаласіць.
папаганя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак., за кім-чым.
Разм. Ганяцца доўга, неаднаразова.
папаганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Разм. Ганяць доўга, неаднаразова. [Старшыня:] — Ну і папаганяў я самагоншчыкаў — ног пад сабою не чую. «Вожык». [Кастусь] рэчку ведае на сто вёрст у адзін і ў другі бок. Ды і плытоў папаганяў — дай божа. Б. Стральцоў.
папагарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Разм. Гараваць доўга.