завярша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да завяршыць.
завярша́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад завяршаць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які з’яўляецца заканчэннем, завяршэннем чаго‑н. Завяршаючы год пяцігодкі. Завяршаючая чвэрць навучальнага года.
3. Дзеепрысл. незак. ад завяршаць. Кравец прыпыніўся ў сваім двары за шулам, завяршаючы ход сваіх думак. Чорны.
завяршы́цца, ‑вершыцца; зак.
Закончыцца, скончыцца. Канцэрт завяршыўся песняй. У сакавіку завяршыўся хакейны сезон.
завяршы́ць, ‑вяршу, ‑вершыш, ‑вершыць; зак., што.
1. Зрабіць верх у чым‑н. Завяршыць стог.
2. Давесці да канца; закончыць, скончыць. Завяршыць сяўбу. Завяршыць вучобу.
3. З’явіцца канцом, завяршэннем чаго‑н. Кнігу гэту, якая завяршыла трылогію і дала ёй назву, народны паэт дапісаў у 1954 годзе. Казека.
завяршэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. завяршаць — завяршыць.
2. Тое, чым заканчваецца, завяршаецца што‑н. — Замест ранейшай аварыі з машынаю, зробіш аварыю з чалавекам. Гэта будзе завяршэннем тваёй службы. Чорны.
завя́ць, ‑вяну, ‑вянеш, ‑вяне; зак.
Тое, што і завянуць. У садку, на самай сярэдзіне, уцалела адна яблыня. Лісце яе, праўда, прыхапіла агнём, яно завяла.. Якімовіч. Сваты пачалі абмінаць [Марылю], і маладосць завяла без пары. Брыль.
завяшча́льнік, ‑а, м.
Той, хто зрабіў завяшчанне.
завяшча́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да завяшчання. Завяшчальнае пісьмо.
завяшча́нне, ‑я, н.
1. Афіцыйны дакукумент з выказанай кім‑н. воляй аб яго маёмасці на выпадак смерці. Напісаць завяшчанне. □ У завяшчанні брэсцкага мешчаніна Гурына Фёдаравіча (1624 г.) адпісваецца розным асобам рад кніг духоўнага зместу, сярод якіх асабліва выдзяляюцца «апостол и псалтир друку Скоринина». Алексютовіч.
2. Запавет, наказ паслядоўнікам, нашчадкам. Завяшчанне У.І. Леніна партыі і краіне. Духоўнае завяшчанне.