Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

завя́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Падсушваючы на сонцы, паветры, зрабіць вяленым. Завяліць тытунь.

завя́лы, ‑ая, ‑ае.

Які завяў, зрабіўся вялым; засохлы, падсохлы. Зморшчаныя, завялыя баравікі нанізвалі на нітку, і яны дасушваліся ўжо на сонцы. Жычка. Марцін сяджу на драбінках калёс, звесіўшы ногі, і нецярпліва кусаў пахучую завялую травінку, выцягнутую з сена. Мележ. // перан. Які страціў жвавасць, свежасць; пабляклы. Я ўспомніў.. каменданта — нізкага, тоўстага, з бычыным каркам і завялымі непрыкметнымі вачыма. Лупсякоў.

завя́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. завяльваць — завяліць і стан паводле знач. дзеясл. завяльвацца — заваліцца. Завяльванне рыбы.

завя́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да завяліцца.

2. Зал. да завяльваць.

завя́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завяліць.

завя́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. завяў, ‑вяла; зак.

1. Страціць свежасць; засохнуць, звянуць. Кветкі завялі. □ Час ад часу на дарозе трапляліся паваленыя дрэвы, на якіх яшчэ нават не паспеў завянуць зялёны ліст, — відаць, яны ўпалі зусім нядаўна. Краўчанка.

2. перан. Страціць жывасць, свежасць; паблякнуць. Прытухнуць ад слёз ясны вочы, Завяне, паморшчыцца твар. Купала.

завяра́льнік, ‑а, м.

Асоба, якая завярае, сведчыць што‑н. Подпіс завяральніка.

завяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заверыць.

завярбо́ваны,

гл. завербаваны.

завярбо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да завербавацца.

2. Зал. да завярбоўваць.