пало́мка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. паламаць (у 1 знач.).
2. Паламанае, пашкоджанае месца. [Асмалоўскі:] Я агледзеў, паломка нязначная, выправім на хаду. Гурскі.
пало́мнік, ‑а, м.
1. Багамолец, які вандруе па так званых святых месцах. Вунь там, за какосавым гаем, руіны старажытнага храма. Месца лічыцца святым. Кожны год вясной сюды прыходзяць сотні тысяч людзей. Паломнікі. Б. Стральцоў.
2. перан. Удзельнік паломніцтва (у 2 знач.).
пало́мніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да паломніка, паломніцтва. Паломніцкая літаратура. Паломніцкая дарога.
пало́мніцтва, ‑а, н.
1. Вандраванне, падарожжа веруючых розных рэлігій для пакланення так званым святым месцам.
2. перан. Разм. Падарожжа куды‑н. шматлікіх паклоннікаў каго‑, чаго‑н.; наведванне каго‑, чаго‑н. вялікай колькасцю наведвальнікаў. Археолагі многіх краін рабілі сапраўдныя паломніцтвы, каб толькі паглядзець на адзін з самых старажытных помнікаў чалавечай культуры. Матрунёнак. І вось з самай раніцы ў штаб злучэння пачалося літаральна паломніцтва. Шчарбатаў.
пало́мнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Хадзіць, вандраваць па так званых святых месцах; займацца паломніцтвам (у 1 знач.).
2. перан. Разм. Удзельнічаць у паломніцтве (у 2 знач.); наведваць каго‑н. вялікай колькасцю людзей.
пало́н, ‑у, м.
1. Няволя, у якую трапляе чалавек, захоплены ворагам у час вайны. — Мы акружэнне прабавалі двойчы, Пасля, кантужаны, я трапіў у палон. Смагаровіч. Быў сакавік сорак першага года. Для нас, жаўнераў польскай арміі, поўз другі год палону. Маладыя — нічога, трымаліся. А са старых — сямейных мужчын, .. двое ўжо звар’яцелі. Брыль.
2. перан. Стан залежнасці, падпарадкаванасці каму‑, чаму‑н.; знаходжанне ў гэтым стане. Дзе ты, шчасце, дзе прапала? Дзе твой радасны палон? Колас. Самае страшнае, калі чалавек, асвоіўшы гатовыя формы работы, знаходзіцца ў палоне іх і баіцца шукаць новага. Сіўцоў.