Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

запяча́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Закрыўшы што‑н., налажыць пячатку. Запячатаць пакет сургучом.

2. Заклеіць, заляпіць. Запячатаць канверт.

•••

Як запячатаць — поўна, запоўнена да крайняй магчымасці.

запяча́твацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да запячатацца.

2. Зал. да запячатваць.

запяча́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запячатаць.

запячы́ 1, ‑пяку, ‑пячаш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце; пр. запек, ‑пякла, ‑ло; зак., што.

Спячы да ўтварэння румянай скарынкі. Запячы макароны. // Спячы, паклаўшы ў сярэдзіну чаго‑н. Запячы рыбу ў цесце.

запячы́ 2, ‑пячэ; зак.

Разм. Пачаць пячы (у 2, 3 знач.).

запячы́ся, ‑пячэцца; пр. запёкся, ‑пяклася, ‑лося; зак.

1. Пакрыцца скарынкай пры гатаванні ў печы, у духоўцы. Каша добра запяклася.

2. Загусцець, засохнуць (пра кроў). Рана была неглыбокая, але ўжо забруджаная. У бот пацякла кроў, запяклася. Шамякін.

3. Перасохнуць ад смагі, патрэскацца (пра вусны). Засмаглі вусны і запёкся рот. Дубоўка.

запяя́ць 1, ‑пяю, ‑пяеш, ‑пяе; ‑пяём, ‑пеяце; зак., што.

Разм. Тое, што і запець ​1.

запяя́ць 2, ‑пяю, ‑пяеш, ‑пяе; ‑пяём, ‑пеяце; зак., што.

Разм. Пачаць пяяць.