Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заку́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і закаваць. Няма гэткіх путаў, якімі б закулі свабоду. Танк.

закучара́віцца, ‑раўлюся, ‑равішся, ‑равіцца; зак.

Пачаць кучаравіцца. // Зрабіцца кучаравым. Шэрсць на тураўцовым сівым кані замакрэла, закучаравілася ад поту. Мележ.

заку́шаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад закусіць ​1.

заку́шаны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад закусіць ​2.