набіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да набіцца.
2. Зал. да набіваць.
набіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да набіць (у 1–4, 8–10 знач.).
набі́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да набіўкі; які служыць, прызначаны для набіўкі. Набівачная машына. Набівачны матэрыял.
набілітэ́т, ‑у, М ‑тэце, м., зб.
Гіст. Кіруючыя вярхі рабаўладальніцкага класа ў старажытнай Рымскай рэспубліцы.
[Ад лац. nobilitas, nobilitatis — знаць.]
набі́ліцы, ‑ліц; адз. няма.
У кроснах — драўляныя планкі, у якія ўстаўляецца бёрда. З бярозы вычасаў ставы ёй новыя. Набіліцы кляновыя зрабіў. Купала.
набіра́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. набіраць — набраць (у 1–3 і 8 знач.).
набіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да набрацца (у 1–6, 8 і 10 знач.).
2. Зал. да набіраць.
набіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да набраць (у 1–5, 7–9 знач.).
набі́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад набіць.
набі́ўка, ‑і, ДМ ‑біўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. набіць (у 3, 4, 8 і 9 знач.).
2. Матэрыял, якім набіта што‑н.