Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зашмальцо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зашмальцавацца.

2. Зал. да зашмальцоўваць.

зашмальцо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зашмальцаваць.

за́шмарга, ‑і, ДМ ‑рзе, ж.

Вузел са свабоднай пятлёй, завязаны адным канцом. [Сівы чалавек] сядзеў на зямлі, камячыў доўгімі нервовымі пальцамі зашмаргі заплечнага мяшка і перакладаў гутарку Сапарава з румынамі. Хомчанка. Жанчыніны пальцы ніяк, здаецца, не могуць управіцца з зашмаргамі шаўковых шнуркоў накідкі. Мурашка.

зашмаргну́цца, ‑не́цца; зак.

Зацягнуцца, сцягнуцца (пра вузел, пятлю). Лейцы туга зашмаргнуліся на чатырохкантовай бэльцы. Галавач.

зашмаргну́ць, ‑ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́ і зашмо́ргнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нем, ‑неце; зак., што.

1. Зацягнуць, завесіць (шторы, шырму і пад.). // Перасунуўшы па ўцягнутай вяроўцы, завязцы, зацягнуць, закрыць. Зашмаргнуць кісет. Зашмаргнуць рукзак.

2. Зацягнуць, сцягнуць, зрабіць тугім (вузел, пятлю). Адным махам [Віця] спрытна зашмаргнуў пятлю на шыі звярка. Якімовіч.

зашма́т, прысл.

Больш, чым трэба; замнога. Перасадкі з поезда на поезд — вельмі нудная справа, ды і часу траціцца зашмат. Лынькоў. Даклад, мабыць, спадабаўся, бо Юрку задалі нават зашмат пытанняў. Навуменка.

зашмо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць шморгаць.

зашмо́ргвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зашмаргнуцца.

2. Зал. да зашморгваць.

зашмо́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зашмаргнуць.

зашмо́ргнуць,

гл. зашмаргнуць.