зацёрты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зацерці.
зацёхкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць цёхкаць.
заціка́віцца, ‑каўлюся, ‑кавішся, ‑кавіцца; зак., кім-чым і без дап.
Адчуць цікавасць да каго‑, чаго‑н.; сканцэнтраваць сваю ўвагу на кім‑, чым‑н. [Надзя] зацікавілася работай гуртка і наведвала яго з вялікай ахвотай. Шахавец. Сонцаў адчуў, як слухачы яго зацікавіліся адразу. Мележ.
заціка́віць, ‑каўлю, ‑кавіш, ‑кавіць; зак., каго-што.
1. Абудзіць у кім‑н. цікавасць, прыцягнуць чыю‑н. увагу. І што асабліва зацікавіла дзеда Талаша, дык гэта паведамленне аб Саўку і яго фальшывым партызанстве. Колас. Загадкавая гісторыя зацікавіла ўвесь клас. Хомчанка.
2. Заахвоціць матэрыяльна, практычнымі выгодамі.
заціка́ўленасць, ‑і, ж.
Стан зацікаўленага; інтарэс, цікавасць да чаго‑н. Матэрыяльная зацікаўленасць. □ У зале неспакойна. Няма зацікаўленасці да прамовы Гарбулёва, якога чулі шмат разоў. Бядуля.
заціка́ўлены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зацікавіць.
2. у знач. прым. Які праяўляе або вырашае цікавасць да каго‑, чаго‑н. [Нор] усюды сустракаў зацікаўленыя позіркі, адусюль глядзелі на яго. Шамякін. Зыблюк у момант адхіснуўся ад Карніцкага і зрабіў такі ўважлівы выгляд, нібы ён самы зацікаўлены слухач. Паслядовіч.
3. у знач. прым. Звязаны практычнымі інтарэсамі з якой‑н. справай. Зацікаўленая асоба. Зацікаўленыя краіны.
заціка́ўлівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зацікавіцца.
2. Зал. да зацікаўліваць.
заціка́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зацікавіць.
заціна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да зацяцца.