Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

захвара́льнасць, ‑і, ж.

Адносная колькасць захворванняў за пэўны прамежак часу. Знізіць захваральнасць.

захварэ́ць, ‑рэю, ‑рэеш, ‑рэе; зак., на што і без дап.

Стаць хворым. [Маці] захварэла на сухоты і хутка памерла. Чарнышэвіч. Вера Антонаўна захварэла, і адразу стала відаць, як многа яна рабіла ў доме. Карпаў.

захваста́ць 1, ‑хвашчу, ‑хвошчаш, ‑хвошча; зак., каго.

Разм. Засячы хлыстом, папругай і пад. Захвастаць яго да паўсмерці.

захваста́ць 2, ‑хвашчу, ‑хвошчаш, ‑хвошча; зак.

Разм. Пачаць хвастаць.

захва́т, ‑у, М ‑хваце, м.

Спец. Прастора, адлегласць, якая захопліваецца чым‑н. Шырыня захвату. Захват касы.

захва́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да захваціць.

захваці́ць, ‑хвачу, ‑хваціш, ‑хваціць; зак., каго-што.

Разм. Захапіць. Такіх было тут жартаў, смехаў, Што ўсіх трасло і калаціла, І дзядзьку смехам захваціла. Колас.

захво́рванне, ‑я, н.

1. Стан паводле знач. дзеясл. захворваць — захварэць; узнікненне хваробы. Прадухіліць захворванне.

2. Тое, што і хвароба. Інфекцыйныя захворванні.

захво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да захварэць.

захілі́цца, ‑хілюся, ‑хілішся, ‑хіліцца; зак.

Засланіцца, загарадзіцца чым‑н. Пішчыкаў, жмурачыся ад сонца, насунуў фуражку, захіліўся казырком, як стрэшкай. Алешка.

захілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., каго-што.

Разм. Засланіць, загарадзіць чым‑н. Нахіліць твар рукамі. □ Змрок, нібы аканіцамі, захіліў вокны, у хаце зрабілася цёмна. Чарот. [Жанчына] рухава ўстала, сваёй постаццю захіліла акно. Пестрак.