засве́дчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і з дадан. сказам.
Пасведчыць, пацвердзіць правільнасць чаго‑н. Засведчыць яго невінаватасць. □ Фотакартка — рэч ненадзейная, ёй цяжка засведчыць асобу. Навуменка. // Заверыць подпісам і пячаткай. [Заранік] засведчыў паперку ў сельсавеце. Хадкевіч.
засве́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Псаванне святлоадчувальных матэрыялаў у выніку пападання на іх прамянёў святла.
за́светла, прысл.
Завідна, да надыходу цемнаты. Трэба было спяшацца, каб засветла выбраць, дзе паставіць сакрэт. Быкаў. Як якога дня вяртаўся Алёшка дадому: бывала, што і засветла, а бывала, што і прыцемкам. Лобан.
засве́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад засвяціць 1 (у 2 знач.).
засве́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. засвечваць — засвяціць 1.
засве́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да засвяціцца 1.
2. Зал. да засвечваць.
засве́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да засвяціць 1.
засвідрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
1. Пачаць свідраваць.
2. перан. Пачаць дзьмуць (аб пранізлівым ветры).
засвіста́ць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча; зак.
Пачаць свістаць. // Свіснуць, прасвістаць. Уважліва праслухаўшы дзядзьку, Толік раптам спыніўся і аж засвістаў. Краўчанка.
засвіце́цца, ‑ціцца; зак.
Пачаць свіцецца.