зара́знік, ‑а, м.
Разм. Той, хто (тое, што) заражае.
зара́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да заразы. Заразныя бактэрыі. // Выкліканы заразай; інфекцыйны. Заразная хвароба.
2. Здольны заразіць іншых. Заразны хворы. / у знач. наз. зара́зны, ‑ага, м.; зара́зная, ‑ай, ж. Ізалятар для заразных.
3. Разм. Прызначаны для заразных хворых. Заразная бальніца.
зарака́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. заракацца — зарачыся.
зарака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да зарачыся.
зара́на, прысл.
Разм. Занадта рана; ранавата. Жанчын.. на вуліцы яшчэ не было, і Алена падумала, што паднялася зарана, што трэба было б пачакаць трохі дома. Мележ.
зара́нак, ‑нку, м.
Тое, што і зара (у 1, 2 знач.). Займаўся вогненна-крывавы заранак. П. Ткачоў. Вытворчая брыгада, якая нарадзілася яшчэ на заранку калгаснага будаўніцтва, і да гэтага часу застаецца асноўным звяном гаспадарання. Машэраў.
зара́начка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Нар.-паэт. Памянш.-ласк. да заранка 1. Ты не згаснеш, ясная зараначка, Ты яшчэ асвеціш родны край. Багдановіч.
зара́ней, прысл.
За некаторы час да чаго‑н.; загадзя. Зараней .. [Лукаш] для кожнага страл[ка] Назначыў месца ў бары густым. Танк.