Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

запа́йвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да запаяцца.

2. Зал. да запайваць.

запа́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запаяць.

запа́йка, ‑і, ДМ ‑пайцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. запайваць — запаяць.

запакава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад запакаваць.

2. у знач. прым. Змешчаны ў якую‑н. упакоўку, тару; упакаваны. Праз акно бачу, як двое рабочых.. здымаюць з грузавіка запакаваныя станкі. Жычка.

запакава́цца, ‑куецца; зак.

Укласціся, змясціцца пры ўпакоўцы; упакавацца. Рэчы добра запакаваліся.

запакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Змясціць у якую‑н. упакоўку, тару для захавання або перасылкі; упакаваць. Запакаваць кнігі. □ Марынка запакавала рукавічкі ў мяшэчак, насыпала туды яшчэ гарбузікаў і паслала брату. Хомчанка. [Міхал] выцягнуў з-пад сена грошы, запакаваў у скрынку, шчыльна пакрыў зверху дошкай і хацеў забіць, але баяўся стуку. Чорны.

запаклёўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да запаклёўваць.

запаклёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запакляваць.

запаклява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Забіць, абаткнуць шчыліны пакуллем. Бацька загадаў сыну схадзіць да суседзяў і папрасіць лодку. — Агледзь яе і запаклюй, калі дзе трэба. Гамолка.

запако́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. запакоўваць — запакаваць.