Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

закалаці́цца, ‑лачуся, ‑лоцішся, ‑лоціцца; зак.

Пачаць калаціцца. // Скалануцца некалькі разоў запар. Сціснуты, нібы абцугамі, Арсень сутаргава закалаціўся і паступова заціх. Нядзведскі.

закалаці́ць 1, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

Разм. Прыгатаваць, падсыпаючы што‑н. у вадкасць і размешваючы. У бочачцы, ёмкасцю літраў на трыццаць, дзед закалаціў хмельную бражку. Рылько.

закалаці́ць 2, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак.

Разм. Пачаць калаціць (у 1, 2, 4–6 знач.).

закале́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Замёрзлы, азяблы. Палонныя ўраз скінулі з воза дровы, распрэглі каня і, хукаючы на закалелыя пальцы, .. кінуліся ў хату. М. Ткачоў.

зака́лец, ‑льну, м.

Сыры, непрапечаны слой у хлебе каля ніжняй скарынкі. — Печ — .. справа хітрая, канечне, патрэбна цэгла адмысловая, недапаленая цэгла не пойдзе, скарыначку выпечаную не дасць, закалец можа аказацца. Лобан.

закале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Замерзнуць, азябнуць. — Не да .. [жартаў] мне. Закалеў тут, стоячы на сіверы. Савіцкі.

закало́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Тое, чым закалочваць якую‑н. страву (мука, яйцы і пад.).

закало́цца, ‑калюся, ‑колешся, ‑колецца; зак.

Пракалоўшы сябе чым‑н. вострым, пазбавіцца жыцця. Закалоцца кінжалам.

закало́ць 1, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што.

1. Забіць, пракалоўшы чым‑н. вострым. Аднойчы ў баі, чалавек вялікай фізічнай сілы, Хамутоўскі закалоў штыком трох варожых салдат. Курто. // Забіць на мяса (свінню). — Наташа, парсюка ты запалі, каб дзеці на нішчымніцы не сядзелі. Шамякін.

2. Замацаваць, пракалоўшы чым‑н. вострым; прыкалоць. Закалоць валасы шпількамі.

закало́ць 2, ‑коле; зак.

Пачаць калоць ​1 (у 1 знач.).

закало́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад закалаціць ​1.

закало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закалаціць ​1.