забарыкадава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Схавацца дзе‑н., закрыўшы доступ да сябе барыкадай. Забарыкадавацца ў доме.
забарыкадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.
Закрыць праход, праезд і пад., пабудаваўшы барыкаду. Забарыкадаваць вуліцу. Забарыкадаваць дзверы.
забасі́ць, ‑башу, ‑басіш, ‑басіць; зак.
Разм. Пачаць басіць.
забастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Аб’явіць забастоўку, пачаць баставаць. У чэрвені 1916 г. забаставалі рабочыя буйнейшай віцебскай ільнопрадзільнай фабрыкі «Дзвіна», якія патрабавалі павышэння заработнай платы. «Весці».
забасто́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да забастоўкі, звязаны з забастоўкай. Забастовачная барацьба. Забастовачны камітэт.
забасто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.
Арганізаванае масавае спыненне работы на прадпрыемстве, каб прымусіць капіталіста задаволіць патрабаванні рабочых; стачка. Усеагульная забастоўка. □ Забастоўка рабочых на лесапільні паказала Андрэю, што сіла працоўнага народа ў яго салідарнасці, арганізацыі. Хромчанка.
забасто́ўшчык, ‑а, м.
Удзельнік забастоўкі; стачачнік. Міхалка збірае грошы і збожжа для галодных дзяцей забастоўшчыкаў у Англіі. Бядуля.
забасці́, ‑бадзе; зак., каго.
Разм. Тое, што і забадаць.
за́баўка, ‑і, ДМ ‑баўцы; Р мн. ‑бавак; ж.
1. Тое, што і забава. [Пятро Захаравіч] перагортваў альбом проста так, дзеля забаўкі, але хутка зацікавіўся не на жарт. Краўчанка. Праз нейкі час рыба пачала браць прынаду. Кравец захапіўся гэтай забаўкай. Чорны.
2. Рэч, якая служыць для гульні дзецям, цацка. З гліны пеўнікі-свісткі — Забаўкі для малых. Броўка. Паходня пазіраў то на забаўкі на стале, то на Марынчын твар. Хадкевіч.