пабро́снець, ‑ее; зак.
Пакрыцца бросняю, заброснець. Сажалкі паброснелі.
пабру́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Запэцкаць, забрудзіць усё, многае. Рукі пабрудзіш — вадою адмыеш, душу забрудзіш — і мылам не адмыеш. Прыказка.
пабрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
1. Забрукаваць усё, многае. Пабрукаваць усе вуліцы.
2. і без дап. Брукаваць некаторы час. Пабрукаваць да абеду.
пабрыга́дны, ‑ая, ‑ае.
Які арганізуецца, размяркоўваецца па брыгадах. Пабрыгадная арганізацыя працы. Пабрыгадная аплата працы.
пабрыдчэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў менш прыгожым. Слабасць заўсёды рабіла Максіма Сцяпанавіча чуллівым. Пабрыдчэлая і, вядома, няшчасная Лёдзя кранула яго. Карпаў.
пабрыдчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Стаць менш прыгожым. Дзяўчына пабрыдчэла. □ Вясёлая была [маці], любіла ўзяць ад жыцця, а цяпер — пацяжэла, парыхлела, пабрыдчэла часова, аднак не аддасць свайго новага жыцця за мінулыя радасці. Брыль.
пабрыка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Убрыкнуць адзін другога. Пабрыкаліся коні.
пабры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Брыкаць некаторы час. Наша справа, як у таго цяляці: пахадзіў па муражку, паласаваўся траўкай, пабрыкаў па волі і ў пуню... спачываць... Сіўцоў.
пабрыка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго.
Убрыкнуць, перабрыкаць усіх, многіх. Жарабец пабрыкаў увесь статак.
пабры́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Брыкаць час ад часу. Хлопчык мукае, як карова, пабрыквае вакол цялушкі. Бядуля.
пабры́ндаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Брындаць некаторы час. Крыху пабрындае [Андрэй] з касой каля платоў і — дадому. Пташнікаў.