Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

запярэ́сціцца, ‑ціцца; зак.

Стаць пярэстым ад чаго‑н. Луг запярэсціўся рознакаляровымі касынкамі, стракатым адзеннем дзяўчат, і — паплыла песня. Лупсякоў.

запярэ́сціць, ‑ціць; зак.

Пачаць пярэсціць.

запярэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Выказаць нязгоду з кім‑, чым‑н.; прывесці довад супраць чаго‑н.; запратэставаць. Нават самы душэўны чалавек іншы раз можа сказаць: «Не!» І ўсё, і павернешся кругом, і не запярэчыш ніводным словам. Кулакоўскі. Аксіння Хвядосаўна нечакана і рашуча запярэчыла супроць адной прапановы старшыні. Шамякін.

запя́сце, ‑я, н.

Частка кісці рукі паміж перадплеччам і пясцю.

запя́сцевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да запясця. Запясцевы сустаў.

запя́так, ‑тка, м.

1. Абл. Каблук, абцас. Быў .. [Мікіта] у звычайнай сваёй форме — тыя ж закарэлыя на занятках і на саюзках боты, якіх яму ставала, здаецца, на круглы год. Чыгрынаў.

2. толькі мн. (запя́ткі, ‑аў). Месца для слугі, лакея за спінкай даўнейшага экіпажа. [Пан] ехаў сярэднім у карэце. Ахоўвалі яго два рослыя гайдукі, якія прымошчваліся на занятках. Якімовіч.

запятля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Разм. Заблытаць след (сляды), рухаючыся не па прамой лініі, а робячы петлі (у 2 знач.). Зайка запятляў, заблытаў свой след, схаваўся за куст. Карпюк.

запятля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Пачаць пятляць.

запя́цца, ‑пнуся, ‑пнешся, ‑пнецца; пнёмся, ‑пняцеся; зак.

Разм. Запяць сябе чым‑н. Запяцца фартухом.

запя́ць, ‑пну, ‑пнеш, ‑пне; ‑пнём, ‑пняце; каго-што.

Разм. Закрыць, павесіўшы што‑н.; завесіць. Запяць вокны.

запяча́тацца, ‑аецца; зак.

Заклеіцца, заляпіцца. Канверт добра запячатаўся.