заво́іна, ‑ы, ж.
Абл. Невялікая затока ў рэчцы з павольным цячэннем. Завоінай называлася паласа стаячай вады пры беразе. Колас.
заво́йкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць войкаць.
заво́рванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. заворваць 1 — заараць 1.
заво́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да заарацца.
2. Зал. да заворваць 1.
заво́рваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заараць 1.
заво́рваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заараць 2.
заво́странасць, ‑і, ж.
Уласцівасць завостранага. Завостранасць шпіля. Сацыяльная завостранасць сюжэта.
заво́страны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад завастрыць.
2. у знач. прым. З вострым канцом; востраканцовы. Завостраны шпіль вежы. // Дробны, вуглаваты (пра твар, рысы твару і пад.). Часамі з натапыраных лахманоў паказваўся дробны твар, худы і завостраны. Чорны.
заво́стрывацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да завастрыцца.
2. Зал. да завострываць.
заво́стрываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да завастрыць.