Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паляпша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да палепшыць.

паляпшэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. паляпшаць — палепшыць, дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. паляпшацца — палепшыцца. // Тое, што паляпшае што‑н. Унесці паляпшэнні ў працэс вытворчасці.

паля́рнасць, ‑і, ж.

1. Спец. Здольнасць некаторых рэчаў праяўляць пэўныя ўласцівасці ў некаторых пунктах (полюсах) сваёй паверхні з большай інтэнсіўнасцю, чым у іншых.

2. Спец. Валоданне двума процілеглымі полюсамі.

3. перан. Процілегласць. Палярнасць думак.

паля́рнік, ‑а, м.

Даследчык палярных краін, удзельнік палярных экспедыцый, зімоўшчык палярнай станцыі.

паля́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да полюса (у 1 знач.). Палярныя краіны. Палярныя льды. // Уласцівы для полюса. Палярны клімат. Палярная пурга. // Звязаны з даследаваннем полюса або раёнаў, якія прылятаюць да полюса. Палярная станцыя. Палярны лётчык. // Састаўная частка некаторых батанічных або заалагічных назваў. Палярны мядзведзь. Палярная сава. Палярная вярба.

2. Спец. Звязаны з наяўнасцю дадатных або адмоўных зарадаў. Палярныя групы атамаў.

3. перан. Цалкам супрацьлеглы. Палярныя погляды.

•••

Палярнае ззянне гл. ззянне.

Палярная ноч гл. ноч.

Палярны дзень гл. дзень.

Палярны круг гл. круг.

[Ад лац. polaris — палярны.]

палярызава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

Спец. Падвергнуцца (падвяргацца) палярызацыі.

палярызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Спец. Выклікаць (выклікаць) палярызацыю. Палярызаваць электроды.

палярыза́тар, ‑а, м.

Спец. Прылада для атрымання палярызаванага святла.

палярызацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да палярызацыі (у 1 знач.); заснаваны на палярызацыі. Палярызацыйныя ўласцівасці. Палярызацыйны мікраскоп.

палярыза́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Уласцівасць светлавых і электрамагнітных хістанняў адбывацца ў адной пэўнай плоскасці. Палярызацыя светлавога праменя.

2. Адкладанне на электродах розных рэчываў, якія паслабляюць сілу току.

[Ад лац. polaris — палярны.]