Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

павысыпа́цца 1, ‑аецца; зак.

Высыпацца адкуль‑н. — пра ўсё, многае. Павысыпалася зерне з каласоў. □ Хлопчык павіс уніз галавой. Арэхі з яго кішэняў павысыпаліся на зямлю. Сіняўскі. // Разбіўшыся, выпасці ў многіх месцах, усюды. Выбухамі паадчыняла вокны, павысыпалася шкло, і было відаць, што кватэры пустыя. Арабей.

павысыпа́цца 2, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Выспацца — пра ўсіх, многіх. Дзяўчаты, што жывуць у дамку, скіданым з аполкаў на краю палянкі, дык не тое што павысыпаюцца, нават прыемных сноў не дасняць, калі яны каторым набрыдуць. Сабаленка.

павысыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Высылаць усё, многае. Павысыпаць двары пяском. □ Твае ж патроны без пораху. Я павысыпаў з іх увесь порах. Баранавых.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), без дап. Разм. Выйсці, выбегчы ў мностве. Поезд спыніўся. Павысыпалі з вагона Хлопцы, дзяўчаты, нібы птушаняты з гнязда. Куляшоў.

павысыха́ць, ‑ае; зак.

Высахнуць — пра ўсё, многае. Павысыхала вада ў канавах, патрэскалася зямля. С. Александровіч.

павысяда́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Прабіцца на паверхню ў многіх месцах, усюды (пра валасы). На.. [шыі] павысядала кароткае шчацінне. Чорны.

2. Разм. Высадзіцца адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх. Павысядалі пасажыры з аўтобуса.

павысяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Высячы ўсё або вялікую колькасць чаго‑н. Павысякаць лясы. Павысякаць надпісы на скалах.

павысяля́цца, ‑яемся, ‑яецеся, ‑яюцца; зак.

Выселіцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

павысяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Выселіць усіх, многіх або ўсё, многае. Павысяляць жыхароў. Павысяляць канторы.

павыто́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вытаптаць усё, многае; вытаптаць што‑н. у многіх месцах. Павытоптваць усю траву. Павытоптваць сцежкі.

павыто́чваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вытачыць усё або вялікую колькасць чаго‑н. Павыточваць шахматныя фігуры.

павыто́чваць 2, ‑ае; зак., што.

Вытачыць вялікую колькасць чаго‑н. у чым‑н. Шашаль павыточваў дзіркі ў сценах.

павытраса́цца, ‑аецца; зак.

Вытрасціся — пра ўсё, многае. Сена павытрасалася з воза.