Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

засядзе́ць,

гл. заседзець.

засядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Прымацаваць сядло па спіну каню; асядлаць. Максім.. накіраваўся да канюшні, хутка засядлаў стаенніка. Шамякін.

засяка́нне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. засякаць ​1 — засячы ​1.

засяка́нне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. засякаць ​2 — засячы ​2.

засяка́цца 1, ‑аецца; незак.

1. Незак. да засячыся.

2. Зал. да засякаць ​1 (у 1 знач.).

засяка́цца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да засякаць ​2.

засяка́ць 1, ‑аго, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да засячы ​1.

2. Пападаць, коса падаючы, секучы (пра дождж). Трэба заўважыць, што гуменныя шчыліны аднак пакідалі з такім меркаваннем, каб не засякаў дождж, а зімою вецер не наганяў снегу. Колас.

засяка́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да засячы ​2.

засяле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. засяляць — засяліць і стан паводле знач. дзеясл. засяляцца — засяліцца. Засяленне новых зямель.

засялі́цца, ‑сялюся, ‑селішся, ‑селіцца; зак.

Стаць заселеным. Я марыў, што пройдзе багата год і горад так заселіцца, што дойдзе па шашы аж да сяла, якое за дзве вярсты ад нас. Галавач.

засялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; зак., што.

1. Запоўніць, заняць жыхарамі, насельнікамі. Засяліць дом. Засяліць інтэрнаты студэнтамі.

2. Пасяліўшыся, заняць. Як ніколі, мы сілай багаты цяпер, — Неўзабаве планеты Навокал заселім. Дзеружынскі. У адну сонечную, ціхую раніцу дрэвы паркаў засялілі крыклівыя гракі. Сіняўскі.

засяля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да засяліцца.

2. Зал. да засяляць.

засяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.

1. Незак. да засяліць.

2. Насяляць пэўную тэрыторыю. У новым каменным веку [неаліце] ледзь не ўсю тэрыторыю сучаснай заходняй Беларусі засялялі плямёны так званай нёманскай культуры. «Помнікі».