Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заві́цца 1, заўюся, заўешся, заўецца; пр. завіўся, ‑вілася, ‑лося; заг. завіся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Закруціцца, стаць завітым, пакручастым. Валасы ў яго забіліся самі па сабе.

2. Зрабіць сабе завіўку. Юля .. сядзела перад люстэркам, ніяк не магла завіцца. Васілевіч.

3. Завязацца (пра плод). Пакуль качан не завіўся, за лісты капусты закладваліся агурочныя плётачкі з завяззю, з маленькімі агурочкамі. Дубоўка.

заві́цца 2, заўецца; пр. завіўся, ‑вілася, ‑лося; зак.

Разм. Пачаць віцца.

заві́ць, заўю, заўеш, заўе; пр. завіў, ‑віла, ‑ло; заг. заві; зак., што.

Зрабіць хвалістым, кучаравым; закруціць. Завіць валасы. // Заплесці. Завіць касу.

завішча́ць і завішчэ́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Пачаць вішчаць. // Віскнуць, правішчаць, правішчэць. — Засада! — вырываючыся з нечаканых абдымкаў, завішчаў Селівон у дзікай роспачы. Паслядовіч. Святлана пачула, як прарэзліва, да болю ў вушах завішчэла бомба. Шахавец.

заво́блачны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца за воблакамі, вышэй воблакаў. Завоблачныя вышыні. // Які праводзіцца за воблакі, робіцца за воблакамі. Сталі марыць піянеры Пра завоблачны палёт. Кірэенка.

заво́д 1, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Прамысловае прадпрыемства, звычайна буйнае. Трактарны завод. Цагельны завод. Цукровы завод.

2. Спецыялізаваная гаспадарка па развядзенню пародзістых коней. Конны завод.

заво́д 2, ‑у і ‑а, М ‑дзе, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. заводзіць — завесці (у 6 знач.).

2. ‑у. Тэрмін дзеяння заведзенага механізма. Гадзіннік з сутачным заводам.

3. ‑а. Прыстасаванне ў механізме, якое прыводзіць яго ў дзеянне. Завод гадзінніка.

4. ‑у. Частка тыражу кнігі, надрукаваная з аднаго набору.

заво́д 3, ‑у, М ‑дзе, м.

Асобая, адборная парода свойскай жывёлы. Сапраўды, конь і іх быў добры: гладкі, малады, не проста заводу. Сабаленка.

•••

І заводу няма гл. няма.

На завод; да заводу — для размнажэння, развядзення. Яшчэ з вясны, у час перабору, Сюды прывезлі пчол калоду, Ну, так, між іншым, да заводу. Колас.

заводакіраўні́цтва, ‑а, н.

Адміністрацыйны орган на заводзе, які кіруе ўсёй вытворчасцю. // Памяшканне, дзе знаходзіцца гэты орган.

заво́дзіцца, ‑воджуся, ‑водзішся, ‑водзіцца; незак.

1. Незак. да завесціся.

2. Зал. да заводзіць.

заво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць.

Незак. да завесці.

заво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. заводзіць — завесці (у 6 знач.).

заво́дны, ‑ая, ‑ае.

Добрага заводу; пародзісты. У другой палавіне хлява — цяляты заводнай пароды. Баранавых. Заводнае стада пасвілася ў лагчыне. Бядуля.