завіса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да завіснуць.
заві́слы, ‑ая, ‑ае.
1. Павіслы, звіслы. Завіслае павуцінне.
2. Размешчаны нерухома ў вадкім ці газападобным асяроддзі; які не злучаецца з гэтым асяроддзем (пра часцінкі цвёрдых цел). Мутныя воды ў сажалках, азёрах і рэках ачышчаюцца ад завіслых у іх цвёрдых частачак. Гаркуша.
заві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. завіс, ‑ла; зак.
Зачапіўшыся за што‑н., застацца вісець; павіснуць. Пачаў тут волат-дуб трашчаць, пасля скаціўся ён уніз і на ялінках там завіс. Дубоўка. Лахінскі.. завіс на плоце і вісеў так, перавесіўшыся галавою на Газавы завулак. Гарэцкі.
за́вісь, ‑і, ж.
Спец. Вадкасць ці газ, у якіх размешчаны часцінкі якога‑н. цвёрдага цела ў завіслым (у 2 знач.) стане; суспензія.
завіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Зайсці, заехаць на кароткі час; наведацца, заглянуць. У мястэчку .. [Мікола Цябут] паяўляецца даволі часта і не прамінае выпадку завітаць да сяброў. Навуменка. Вера Іванаўна.. пачала асцярожна выведваць, з якімі памерамі завітаў Анатоль. Пальчэўскі.
заві́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да завітаць.
завіто́к, ‑тка, м.
1. Завітая пасма валасоў; локан. З-пад кепкі выбіліся завіткі густых валасоў і паўкружжам ляглі на лоб. Карпаў.
2. Што‑н. у форме спіралі, закручанай лініі. У высях недзе Ракоча, кружыць самалёт.. І ён то серп, то дужку цягне, То піша спрытны завіток. Колас. // Віток спружыны, спіралі і пад.
завіту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Тое, што і завіток (у 1 знач.). Пані Авяліна ледзь прыкметна ўсміхнулася і пачала папраўляць валасы, каб закруціць на скронях і ля вушэй завітушкі, якія заўсёды спадаюць на плечы. Бажко.
2. Тое, што і завіток (у 2 знач.). Па вечарах татка ўсё сядзіць над нейкімі паперамі, — кружочкі, завітушкі малюе. Даніленка.
заві́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад завіць (у 1 знач.).