Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заязджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заехаць.

зая́карыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Паставіць на якар. Заякарыць карабель. Заякарыць лодку.

заясне́цца, ‑еецца; зак.

Разм. Тое, што і заяснець (у 2 знач.). Як лагодная ўсмешка, заяснелася неба на ўсходзе, заяснелася і паружавела. Колас.

заясне́ць, ‑ее; зак.

1. Вылучыцца сваёй яснай афарбоўкай, паказацца (пра што‑н. яснае). Мост вырас, пашырэў. .. Рака схавалася і зноў заяснела. Мележ.

2. Пачаць яснець, стаць ясным. Пачала сохнуць зямля, і заяснела неба. Чорны.

зая́ўка, ‑і, ДМ ‑яўцы; Р мн. ‑явак; ж.

1. Афіцыяльная заява аб сваіх правах або атрыманні правоў на што‑н. Заяўка на вынаходніцтва.

2. Заява з патрабаваннем чаго‑н., з просьбай аб чым‑н. Заяўка на білеты. Заяўка на матэрыял. Канцэрт па заяўках радыёслухачоў.

зая́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць яўкаць.

зая́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад заявіць.

заяўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да заявіцца.

заяўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да заявіць.

зая́ўнік, ‑а, м.

Той, хто робіць заяву, заяўку. Заяўнік на будаўнічыя матэрыялы.