заюры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Разм. Пачаць юрыць.
зая́ва, ‑ы, ж.
1. Пісьмовая просьба, складзеная па ўстаноўленай форме. Падаць заяву. □ На заяве была напісана рэзалюцыя: «Даць разлік». Дадзіёмаў.
2. Чыё‑н. выказванне, паведамленне, звычайна катэгарычнае, рашучае. Зрабіць заяву. Выступіць з заявай.
зая́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да заяўкі, з’яўляецца заяўкай. Заявачная анкета. Заявачнае бюро.
заяві́цца, ‑яўлюся, ‑явішся, ‑явіцца; зак.
Разм. Прыйсці, з’явіцца куды‑н. (звычайна нечакана). Абодва заявіліся неўзабаве і, як згаварыўшыся, разам: Ляшчэня — брытагаловы, хударлявы, .. Бабейка — у чорным напаў вайсковым гарнітуры. Хадкевіч.
заяві́ць, ‑яўлю, ‑явіш, ‑явіць; што, аб чым, пра што або са злучн. «што» і без дап.; зак.
Паведаміць, сказаць аб чым‑н. адкрыта, катэгарычна. Заявіць аб сваім намеры. □ Даведаўшыся ад Міхася, што ён .. збіраецца ў Адэсу, старая заявіла: — І я паеду з мужыкамі. Не кожны дзень такое бывае. Б. Стральцоў. — Трэба зразумець, хто намі кіруе і чаму, трэба голасна заявіць аб сваім праве і падтрымаць гэтае права сілаю. Колас. // Паведаміць у якія‑н. органы. Заявіць у міліцыю. □ Праз хвілін дзесяць .. [Міхал] быў ужо ў сельсавеце і заявіў, што бачыў каля рэчкі труп. Чорны. [У Зосі] зусім даспявае намер: «Усё роўна ж заяўлю. Скажу заўтра ў хаце, што пайду бацькі даведацца, а сама пайду і заяўлю». Крапіва.
заяда́нне, ‑я, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. заядаць — заесці (у 2 знач.).
2. Дзеянне і стан паводле дзеясл. заядаць — заесці (у 4 знач.).
заяда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да заесціся.
2. Зал. да заядаць.
заяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заесці.
зая́дласць, ‑і, ж.
Уласцівасць заядлага; заўзятасць, упартасць. [Віктар і Валынец] з заядласцю пачалі пілаваць, аж за пілку горача было трымацца. Лобан. Чалавек хапц з-пад ног ламачыну, махануў навокал сябе, сабакі адскочылі і з большай яшчэ заядласцю кінуліся зноў. Чорны.
зая́длы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які надта прыахвоціўся да чаго‑н.; заўзяты. Заядлы курэц. Заядлы танцор. □ Тутэйшых заядлых паляўнічых было мала, і качак, можна сказаць, амаль ніхто не турбаваў. Лупсякоў.
2. Які вядзецца, выконваецца з асаблівай упартасцю, напорыстасцю; зацяты. Заядлая спрэчка. Заядлая барацьба. □ Джэк .. кідаўся ўперад на мужчын з заядлым брэхам. Крапіва.
3. Злосны, задзірысты. Заядлы чалавек. □ Маеўскія сабакі малыя, але заядлыя. Карпюк.