Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зашыро́кі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Празмерна шырокі, шырэйшы, чым трэба. Зашырокая сукенка. □ Пісталет гэты нейкі нялюдскі, дужа ўжо зашырокае дула. Лынькоў.

зашы́ўка, ‑і, ДМ ‑шыўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зашываць — зашыць.

зашыфрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Засакрэціць з дапамогай шыфру, умоўных абазначэнняў. Зашыфраваць тэкст. Зашыфраваць тэлеграму.

зашыфро́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да зашыфроўваць.

зашыфро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зашыфраваць.

зашыфро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зашыфроўваць — зашыфраваць.

зашы́цца, ‑шыюся, ‑шыешся, ‑шыецца; зак.

Разм.

1. Забрацца ў куток, зацішнае, глухое месца і пад.; схавацца, затаіцца. Усё шчыльней ахутваў лясістыя горы цёплы туман — гэта радавала .. [Івана], так лягчэй было зашыцца ў лесе. Быкаў. Хлапчук зашыўся ў куток на печы і сцішыўся. Пальчэўскі. // Апусціцца, паглыбіцца ў што‑н. Зашыцца ў пясок. □ [Алёша] зашыўся з галавою ў сухі мох, як вожык, і заплюшчыў вочы. Якімовіч. Пацешны буксір, зашыўшыся па самы нос у ваду, напінаўся з усіх сваіх сіл і весела цягнуў .. баржу. Лынькоў. // перан. Цалкам аддацца якому‑н. занятку. Зашыцца ў работу.

2. Не справіцца з вялікай колькасцю работы ў пэўны тэрмін; закапацца. — Угаварваў дырэктар пасядзець у аддзеле кадраў, — смяецца Кайдалаў. — Дапамажы, кажа, аформіць працоўныя кніжкі, а то мы зашыліся. «Звязда».

зашы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.

1. Злучыць краі дзіркі, распоркі швом. Зашыць мяшок з мукой. □ Зашые [Анісім] адну дзірку, паложыць латку, прыгладзіць, глядзіш, — у другім месцы кажух разлазіцца. Колас. // Рамантуючы адзежу, запаліць дзіркі. Зашыць сукенку. Зашыць падраны рукаў.

2. Паклаўшы ў сярэдзіну чаго‑н., замацаваць швом. Распарола старая падкладку сваёй ватовай курткі. Зашыла туды сцяг. Якімовіч.

3. Спец. Забіць дошкамі, шалёўкай і пад. Зашыць франтон дошкамі.

зашэ́рхлы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які зашэрх; зацвярдзелы. На прадвесні, калі пад нагамі ўночы хрупасцеў зашэрхлы снег, Жэня правяла .. [Зыбіна] у партызанскі атрад. Мележ.

зашэ́рхнуць, ‑не; зак.

Разм. Зацвярдзець, накрыўшыся тонкім слоем лёду або падсохшы (аб гразі, глебе і пад.). Гразь зашэрхла. □ Мікіта спыніўся, не ведаючы, што рабіць: зверху як бы і зашэрхла [рачулка], а ступі — апынешся ў вадзе. Сачанка.