пазнава́льнасць, ‑і, ж.
Даступнасць пазнанню (у 2 знач.). Пазнавальнасць прыроды.
пазнава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пазнавання, да пазнання чаго‑н.; які служыць для пазнавання, пазнання. Пазнавальная дзейнасць чалавека. □ Сіла рамана «Глыбокая плынь», яго пазнавальнае і выхаваўчае значэнне ў праўдзівасці адлюстравання гераічных спраў нашага народа ў самы цяжкі перыяд яго гісторыі, у глыбокім савецкім патрыятызме і гуманізме. Гіст. бел. сав. літ.
2. Які даступны пазнанню. Для Фейербаха «рэч у сабе» ёсць «абстракцыя з рэальнасцю», г. зн. свет, які існуе па-за намі, у поўнай меры пазнавальны і які нічым прынцыпова не адрозніваецца ад «з’явы». Ленін.
пазнава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. пазнаваць — пазнаць (у 1, 2 знач.).
пазнава́та,
1. Прысл. да пазнаваты.
2. безас. у знач. вык. Аб даволі познім часе. [Алесь:] — Я як-небудзь іншым разам зайду, а то, па праўдзе сказаць, сёння пазнавата ўжо. Васілевіч.
пазнава́ты, ‑ая, ‑ае.
Даволі позні. Ужо быў пазнаваты час. Пестрак.
пазнава́цца, ‑наюся, ‑наешся, ‑наецца; ‑наёмся, ‑наяцеся;
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца вядомым, пазнаным. Усё пазнаецца ў параўнанні. □ Сябры пазнаюцца ў бядзе. Прыказка.
2. Незак. да пазнацца.
3. Зал. да пазнаваць.
пазнава́ць, ‑наю, ‑наеш, ‑нае; ‑наём, ‑наяце.
Незак. да пазнаць.
пазнаёміцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца.
Зак. да знаёміцца.
пазнаёміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць.
Зак. да знаёміць.
пазнаёмлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пазнаёміць.