Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

завінці́цца, ‑вінціцца; зак.

Зашрубавацца, закруціцца. Гайка добра завінцілася.

завінці́ць, ‑вінчу, ‑вінціш, ‑вінціць; зак., што.

Зашрубаваць, закруціць. Завінціць гайку.

заві́нчвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да завінціцца.

2. Зал. да завінчваць.

заві́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завінціць.

завірава́ць, ‑руе; зак.

Пачаць віраваць.

завіру́ха, ‑і, ДМ ‑русе, ж.

1. Моцны вецер розных напрамкаў з сухім снегам; мяцеліца, завея. А завіруха гудзела, памятала гурбы, прыкрывала снегам чорныя галавешкі пажарышча. Лынькоў. Лютавала ранняя суровая зіма: трашчалі марозы, вылі снежныя завірухі. Шамякін.

2. перан. Разм. Неспакой, сумятня, бязладзіца. Ваенная завіруха падхапіла і Ганну, закінула яе ў далёкі ўральскі горад. Марціновіч. Звінелі кілішкі. Пры ўсёй гэтай завірусе пан Чарнецкі аднак не выпускаў з віду сваю дачку. Бядуля.

завіру́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Невялікая пералётная птушка атрада вераб’іных з шараватым апярэннем.

завіру́шлівы, ‑ая, ‑ае.

1. З завірухай, завірухамі. Завірушлівая зіма. □ Нічога не было чутно ў гэту завірушлівую ноч. Лупсякоў.

2. Які мае адносіны да завірухі, уласцівы ёй. Завірушлівы вецер.

завіру́шны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і завірушлівы. Мінула завірушная зіма з усімі сваімі нягодамі — голадам і холадам. Ігнаценка.

завіры́цца, ‑рыцца; зак.

Пачаць вірыцца.