Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зашпунто́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зашпунтавацца.

2. Зал. да зашпунтоўваць.

зашпунто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зашпунтаваць.

зашпу́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зашпурнуць.

зашпурля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Разм. Пачаць шпурляць.

зашпурну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм. Шпурляючы, закінуць каго‑, што‑н. куды‑н. Зашпурнуць мячык за паркан.

зашрубава́цца, ‑буецца; зак.

Круцячыся, замацавацца або заняць патрэбнае становішча (пра што‑н., што мае шрубавую нарэзку).

зашрубава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

Круцячы што‑н., што мае шрубавую нарэзку (шрубу, гайку і пад.), замацаваць, давесці да патрэбнага становішча. Зашрубаваць гайку. // Прымацаваць што‑н. пры дапамозе шрубы. Зашрубаваць раму глюмінатара.

зашрубо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зашрубоўваць — зашрубаваць.

зашрубо́ўвацца, ‑ваецца; незак.

1. Незак. да зашрубавацца.

2. Зал. да зашрубоўваць.

зашрубо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зашрубаваць.